In English:
«Everything will be according to the law.» The Honest people initiative published a transcript of the conversation with the future member of the referendum commission
На русском языке:
«Все будет по закону». Инициатива «Честные люди» опубликовала расшифровку разговора с будущим членом комиссии
Тэлеграм-канал ініцыятывы «Сумленныя людзі» апублікавалі расшыфроўку тэлефоннай размовы з будучым чальцом камісіі. Аўтары кажуць, што аўдыёзапісы са сходаў і запісаныя тэлефонныя размовы з начальствам ім дасылаюць некаторыя сябры выбарчых камісій. Так у іх ёсць дэталі аб падрыхтоўцы да «рэферэндуму» і разуменне настрою ўнутры сістэмы.
Важна! З меркаванняў бяспекі ініцыятыва «Сумленныя людзі» не публікуе такія запісы. Некаторыя з іх пераводзяць у тэкст, захоўваючы маўленчыя абароты і сэнс, але прыбіраючы дэталі, якія маглі б выдаць чалавека, які даслаў запіс.
«Сумленныя людзі» публікуюць фрагмент тэлефоннай размовы рабочага, якому прапанавалі стаць чальцом ВК, з намеснікам дырэктара раённага прадпрыемства. «Амаль заўсёды такія званкі пачынаюцца з адцягненай тэмы, але паступова пераходзяць да абмеркавання «рэферэндуму»», — адзначылі ў ініцыятыве.
Расшыфроўка размовы:
«…таму не забывайце запаўняць табель працоўнага часу. Ну і… Пра рэферэндум, пра вашую ролю ў ім і непасрэдна ў працы камісіі. Папярэдне на канец лютага пастаўлена. Недзе напрыканцы студзеня аб’явяць дакладныя даты. Я так думаю, што гэта будзе лічба дваццатага — дваццаць сёмага студзеня. Ну і пачнём працаваць.
Скажыце, ці не перадумалі ўдзельнічаць? Бо будуць яшчэ сходы… Будуць абмяркоўвацца важныя рэчы. Вы павінны быць гатовыя. Але дэталі гэтыя раскажу пазней. Бліжэй да рэферэндуму.
І яшчэ. Пра нашыя размовы ніхто, нічога… Ну, вы зразумелі. Ведаць не павінен. Галоўнае, нічога не бойцеся. Усё будзе па законе».