Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі працягнутыя прынамсі да 23 студзеня

VPK.name
3 хв.

На русском языке: Учения ВС РБ/РФ в Беларуси продлены как минимум до 23 января

Пра гэта гаворыць графік правядзення вучэнняў на беларускіх палігонах. 14-15 студзеня стануць выхаднымі для некаторых палігонаў, а іншыя, дзе сканцэнтраваны УС РФ, прадоўжаць працаваць без перапынку: «Асіповіцкі», «Даманава», «Лепельскі», «Гожскі» і «Абуз-Лясноўскі».

Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі працягнутыя прынамсі да 23 студзеня

Агулам працяг вучэнняў на беларускіх палігонах на дадзены момант выглядае наступным чынам з 16 студзеня і да:

  • 227 агульнавайсковы палігон «Барысаўскі» (Барысаўскі раён) да 21.01;
  • Палігон «Гожскі» 6 амбр. (Гродзенскі раён) да 20.01;
  • Палігон «Брэсцкі» 38 адзшбр. (Брэсцкі раён) да 21/01;
  • Палігон «Асіповіцкі» 51 абр. (Асіповіцкі раён) да 22.01;
  • 212-і авіяцыйны палігон «Нёман» (Навагрудскі раён) да 20.01;
  • 230 агульнавайсковы палігон «Абуз-Лясноўскі» (Баранавіцкі раён) 23.01;
  • 174 навучальны палігон ВПС і войскаў СПА «Даманава» (Івацэвіцкі раён) да 22.01;
  • Палігон «Лепельскі» 19 амбр (Лепельскі раён) да 22/01.

Такім чынам, мы бачым чарговае падаўжэнне вучэнняў на тыдзень на беларускіх палігонах, якія бесперапынна ідуць з 29 красавіка 2022 года. Агульная колькасць падоўжанняў склала 38 тыдняў. УС РБ паляпшаюць навыкі, становяцца больш падрыхтаванымі да абароны, але як і раней, яны не гатовыя да наступальных дзеянняў з прычыны адсутнасці рэальнага баявога досведу.

Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» працягвае сачыць за дзеяннямі і перамяшчэннямі УС РФ і УС РБ па тэрыторыі Беларусі.

Папярэдні матэрыял
ЗРК «С-300/400» і ЗРПК «Панцыр»: свежыя спадарожнікавыя здымкі ваеннага аэрадрома ў «Зябраўцы»
Наступны матэрыял
Батарэю ЗРК «Тор-М2К» перадалі ў 15-ю зенітную ракетную брыгаду

Iншыя матэрыялы