Як дадаць беларускамоўныя субтытры да сэрыялаў Netflix?

МотолькоПомоги
4 хв.

На русском языке: Как добавить беларусскоязычные субтитры к сериалам Netflix?

Карыстальнік Twitter пад нікам ComicsBY звярнуўся ў Netflix з прапановай дадаць у сэрвіс падтрымку беларускай мовы, каб быў беларускамоўны інтэрфейс і зʼявіліся беларускія субтытры.

Наконт інтэрфейсу паабяцалі перадаць прапанову кіраўніцтву, а вось датычна субтытраў да серыялаў і фільмаў механізм значна больш канкрэтны і галоўнае, вы таксама можаце прапанаваць серыялы і фільмы, якія трэба перавесці на беларускую мову.

Як гэта зрабіць?

На сайце Netflix ёсць спецыяльная форма, дзе кожны зарэгістраваны карыстальнік можа прапанаваць фільмы ці серыялы, якія трэба перавесці.

Для гэтага трэба выканаць усяго некалькі крокаў:

Як дадаць беларускамоўныя субтытры да сэрыялаў Netflix?

1. Перайсці на netflix.com і залагініцца (ці стварыць акаўнт, калі ў вас яго няма);

Як дадаць беларускамоўныя субтытры да сэрыялаў Netflix?

2. Перайсці па спасылцы — help.netflix.com/titlerequest

Як дадаць беларускамоўныя субтытры да сэрыялаў Netflix?

3. Напісаць назвы 1 ці 3-х серыялаў/фільмаў і просьбу дадаць да іх субтытры на беларускай мове.

Не выключана, чым больш карыстальнікаў запытаюць беларускія субтытры, тым вышэй шанцы, што ў хуткім часе яны зʼявяцца да такіх папулярных серыялаў як Wednesday ці Peaky Blinders.

Папярэдні матэрыял
У бліжэйшы тыдзень будзе неабходна аператыўная інфармацыя аб авіяактыўнасці на беларускіх аэрадромах
Наступны матэрыял
«Беларускі Гаюн» – пра магчымую высадку дэсанта ў Валынскай і Ровенскай абласцях

Iншыя матэрыялы