In English:
Investigation of the case of Eduard Palchys is completed
На русском языке:
Завершено расследование по делу Эдуарда Пальчиса
Следчы камітэт Беларусі завяршыў расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да беларускага блогера і грамадскага актывіста Эдуарда Пальчыса. Яго вінавацяць па чатырох артыкулах крымінальнага кодэкса. Па меркаванні следства, Пальчыс пачаў злачынную дзейнасць з 2016 года і працягваў да свайго затрымання ў верасні 2020-га. Праваабаронцы прызналі Эдуарда палітвязнем.
Яго абвінавачваюць па артыкулах:
- ч. 3 арт. 130 (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненыя групай асоб, якія прывялі да іншых цяжкіх наступстваў);
- ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў);
- ч. 1 арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак);
- ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).
Што ж менавіта, на думку следства, здзейсніў абвінавачаны Эдуард Пальчыс? Вось поўны тэкст з сайта Следчага камітэта:
«Асноўнай зброяй Пальчыса з’яўляліся створаныя і кіраваныя ім інтэрнэт-рэсурсы, у тым ліку тэлеграм-канал і старонкі ў сацыяльных сетках, якія захапілі большую частку аўдыторыі краіны, іх давер і выкарыстоўваліся для кіравання свядомасцю натоўпу, выклікання «патрэбнай» інфармацыі, скланення да запланаваных злачынных дзеянняў, – сказана на сайце СК.
Крымінальная справа Эдуарда Пальчыса перададзена ў суд. З верасня 2020 года ён знаходзіцца пад вартай. 20 красавіка ягоны тэлеграм-канал быў прызнаны экстрэмісцкім.