In English:
Opinion. «Mythology of Belarus» on the migration crisis as a blackmail form of the Kremlin
На русском языке:
Мнение. «Мифология Беларуси» о миграционном кризисе как форме шантажа Кремля
Тэлеграм-канал «Міфалогія Беларусі» апублікаваў пост пра міграцыйны крызіс на мяжы ЕС і тое, як гэта падобна да шантажу Крамля. Прыводзім меркаванне без зменаў.
Эскалацыя міграцыйнай сітуацыі з боку Лукашэнкі як форма прымусу Еўрасаюза да дыялогу – толькі частка вялікай гульні з залімітавымі стаўкамі.
Як бы парадаксальна не выглядала на першы погляд, не ў меншай ступені гэта – яшчэ і шантаж Крамля.
Здавалася б, як жа так – наадварот, расійскі МЗС часта і ад душы злараднічае з гэтай нагоды: маўляў, агрэсіўны Захад сам раней разбярог далёкія краіны, зараз ён бездапаможны ў супрацьстаянні міграцыйным струменям.
А яшчэ, маўляў, Захад фашыствуе, раз не ўпускае ўсіх мігрантаў – усё роўна, прыбываюць яны па Міжземным моры або авіярэйсамі праз Беларусь.
Увогуле абыгрываецца класічная прапагандысцкая трыяда пра агрэсіўны, фашысцкі і адначасова бездапаможны Захад. (Як антыпод гэтаму бязладдзю – міралюбівая, сапраўды дэмакратычная, суверэнная і моцная Расія).
Гэта ўсё так.
Аднак ёсць грань такой крэатыўнай спробы дэстабілізацыі ЕС, пераход якой ператварае яе з аб’екта захаплення Крамля ў крыніцу яго галаўнога болю.
Дэстабілізацыя ЕС і злараднасць наконт міграцыйнай сітуацыі – добра, але Крамлю не вельмі хацелася б быць уцягнутым у рэальны віток ваеннай і эканамічнай напружанасці з Захадам па чужой волі. А Лукашэнка працягвае накіроўваць сігналы Маскве, што і такое магчыма. З сённяшняга «інтэрв’ю»:
Мы ведаем, што калі, не дай Бог, мы дапусцім нейкую памылку, калі мы спатыкнёмся, то гэта адразу ж уцягне ў гэты вір Расію. А гэта найбуйнейшая ядзерная дзяржава. Я не вар'ят. Я цудоўна разумею, да чаго гэта можа прывесці. Таму ніякага тут няма гераізму – «схапіў аўтамат і пайшоў на польскую мяжу» (дарэчы, дзе я служыў у свой час памежнікам) – не, ні ў якім разе. Мы разумеем, мы ведаем сваё месца. Але мы на калені не станем.
Дык вось каб – няроўная гадзіна! – нічога дрэннага не здарылася і не была дапушчаная фатальная «памылка», якая ўцягне Расію «ў гэты вір» супраць яе волі, Крамлю варта было б хутчэй вырашыць пытанне з 2-3 мільярдамі даляраў для бліжэйшага саюзніка, падае сігнал Лукашэнка.
Маўляў, мы вось разумеем, але і вы там аддавайце нам… справаздачу.
Нават у гэтай здавалася б «агульнай» міграцыйнай антызаходняй гульні і ў бягучай аслабленай палітычнай пазіцыі, Лукашэнка намацаў механізм ціску на Крэмль.