In English:
134 sports sanctions were imposed against the regime in Belarus and Russia
На русском языке:
134 спортивные санкции введены против режима в Беларуси и РФ
Такія звесткі прыводзіць Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці са спасылкай на пост міністра моладзі і спорту Украіны Вадзіма Гутцайта. Паводле яго слоў, рэстрыкцыі ў спартыўнай сферы ўвялі ўжо больш за 100 міжнародных спартыўных федэрацый і асацыяцый.
Алімпійскія віды спорту – 48 санкцый;
Неалімпійскія віды спорту – 69 санкцый;
Агульныя – 2 санкцыі;
Параалімпійскія віды спорту – 12 санкцый;
Дэфлімпійскія віды спорту – 2 санкцыі;
Віды спорту людзей з інваліднасцю – 1 санкцыя.
Калі казаць пра санкцыі па спартыўных дысцыплінах, то сітуацыя наступная:
Хакей (IIHF): Адхіленне зборных Расіі і Беларусі ад чэмпіянатаў свету па хакеі ў 2022 і 2023 гадах.
Баскетбол (FIBA): Выключэнне мужчынскіх каманд з Беларусі і РФ з адбораў на Чэмпіянат свету 2023 года і забарона на правядзенне турніраў пад эгідай FIBA у Беларусі і РФ.
Тэніс (ITF): Пазбаўленне Беларусі і РФ сяброўства ў Міжнароднай федэрацыі тэніса і адхіленне зборных ад Кубка Дэвіса, Кубка Білі Джын Кінг і Ўімблдонскага турніру.
Каратэ (WKF): Адхіленне спартоўцаў і афіцыйных асоб з Беларусі і РФ ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах.
Тхэквандо (ITF): Забарона на выступленне спартсменам з РБ і РФ на Чэмпіянаце Еўропы па гэтай дысцыпліне.