In English:
Lithuania may close border checkpoints with Belarus if the number of illegal crossings increases
На русском языке:
Литва может закрыть погранпереходы с Беларусью, если число нелегальных переходов увеличится
Пра гэта ў пятніцу заявіла кіраўнік МУС Літвы Агне Білатайтэ. Пытанне пра закрыццё пунктаў пропуску будзе разгледжанае, калі колькасць мігрантаў, якія нелегальна трапляюць у Літву з Беларусі, стане большай.
«Мы ўзмацняем кантроль над транспартнымі сродкамі. Калі мы ўбачым, што гэтыя тэндэнцыі [нелегальных перасячэнняў мяжы – заўв. motolko.help] узмацняюцца, мы абавязкова вельмі сур’ёзна падумаем пра закрыццё пунктаў пропуску», — сказала Білатайтэ.
Кіраўнік МУС Літвы наведала памежную групу ў Варэне, а таксама скрыжаванне межаў Літвы, Польшчы і Беларусі. Там міністр абмеркавала з памежнікамі праблемы, звязаныя з наплывам мігрантаў з Беларусі, а таксама адзначыла, што плануецца ўзмацніць кантроль на памежных пунктах пропуску з-за таго, што ў апошні час назіраюцца спробы перавезці мігрантаў у фурах. Так учора мы пісалі, што 4 іракцы спрабавалі патрапіць у Літву схаваўшыся ўнутры апламбаванай фуры.