Мігранты на беларуска-польскай мяжы. Пятніца

Euronews
1 хв.

In English: Migrants at the Belarusian-Polish border. Friday. Updated
На русском языке: Мигранты на беларусско-польской границе. Пятница. Обновляется

MOTOLKO.HELP працягвае сачыць за сітуацыяй на беларуска-польскай мяжы, дзе пяты дзень знаходзяцца мігранты. Да мяжы іх даставілі беларускія сілавікі і не далі легальна патрапіць на тэрыторыю Польшчы праз афіцыйны памежны пераход. Цяпер мігранты начуюць у намётах на вуліцы пры тэмпературы каля 0℃. Анлайн вядзецца ў храналагічным парадку: самыя свежыя навіны будуць унізе старонкі.

Нагадаем, у ноч на чацвер мігранты спрабавалі прарвацца праз ачапленне польскіх памежнікаў: кідалі камяні, спрабавалі разбурыць агароджу і напалі на салдата. У светлы час сутак усё было спакойна. З падачы беларускіх сілавікоў мігранты нават правялі акцыю на мяжы, дзе дзеці выбачаліся перад Польшчай за зламаны плот. Польскі бок назваў гэта гульнёй на эмоцыях. Мяркуючы па ўсім, у чацвер на мяжу прыбыла новая група мігрантаў, якія з раніцы стаялі ў цэнтры Мінска з рэчамі ў чаканні транспарта. За чацвер былі зробленыя 233 спробы незаконнага перасячэння польскай мяжы.

Уначы беларускія сілавікі спрабавалі асляпіць польскіх памежнікаў зялёным лазерам.

Пра гэта паведамляе Twitter польскіх памежнікаў:

«Мы зафіксавалі выкарыстанне службамі Беларусі лазера зялёнага колеру. Мяркуем, што гэта былі спробы асляпіць нашых афіцэраў і салдат, якія патрулююць мяжу».

9:30 — У Германіі Лукашэнку абяцаюць жорсткі адказ.

Выконваючы абавязкі віцэ-канцлера ФРГ Олаф Шольц заявіў, што ЕС рыхтуе супраць Лукашэнкі самыя жорсткія меры, паведамляе Deutsche Welle. Шольц сцвярджае, што ўлады Беларусі блакуюць дастаўку гуманітарнай дапамогі мігрантам і вядуць «чалавеканенавісніцкую гульню».

«Гэта павінна і будзе мець наступствы».

9:41 — Міністэрства абароны Польшчы апублікавала відэа, як мігранты бягуць уздоўж мяжы пад крыкі «Go! Go! Go! Ізыдзі!», як мяркуецца, беларускіх сілавікоў.

«Чарговы прыклад штучнага прасоўвання мігрантаў праз Беларусь. Мігранты вымушаныя маршыраваць уздоўж агароджы, якая раздзяляе мяжу», – каментуе Мінабароны Польшчы ў Twitter.

Праз некаторы час Дзяржпагранкамітэт Беларусі заявіў, што «фіксуе перамяшчэнне бежанцаў да стыхійнага лагера, разбітага паблізу пункта пропуску «Брузгі» на лініі дзяржаўнай мяжы».

Мігранты няўдала штурмуюць мяжу

11:09 – МУС Польшчы паведамляе, што мігранты перасеклі памежны пераход у Кузніцы з боку Беларусі і былі затрыманыя польскімі вайскоўцамі, памежнікамі і паліцыяй пры спробе патрапіць на тэрыторыю Польшчы. У Twitter ведамства апублікавана відэа пра гэта.

14:11 – Беларускі бок забяспечвае мігрантаў бярвеннем для ўладкавання лагера на мяжы з Польшчай. Відэа публікуе МУС Польшчы.

13:39 – Дзяржканалы публікуюць відэа, на якім беларускі бок забяспечвае мігрантаў пайком (кансервы, малако, хлеб – пазначана ў паведамленні). Мяркуючы па ажыятажы, ежы ўсім не хопіць. Нагадаем, мігрантаў, якія жадаюць вярнуцца дадому праз Беларусь, памежнікі не пускаюць назад у краіну, збіваюць і пачынаюць страляніну.

14:45Беларускіх настаўнікаў просяць скінуцца на гуманітарную дапамогу мігрантам.

З розных школ у Motolko.help дасылаюць паведамленні, што «Беларускі саюз жанчын» праводзіць збор гуманітарнай дапамогі для бежанцаў, заблакаваных на мяжы паміж Беларуссю і Польшчай.

Папярэдні матэрыял
Абраныя. Хто з журналістаў працуе на беларуска-польскай мяжы
Наступны матэрыял
Turkish Airlines і Belavia спыняюць продаж квіткоў у Беларусь для грамадзян Ірака і Сірыі

Iншыя матэрыялы